Связаться с нами

"Танк Бахарава (мемарыял воінам-вызваліцелям у Бабруйску"

Спыніўся час тут цішаю бясконцай, Спыніся й ты, мой дарагі зямляк - У месяцы, над якім святлее сонца, У месяцы, дзе свяцей за ўсё зямля.

Тут вуліцы губляюцца ў прасторы, Іх дойлід перад плошчай супыніў, Тут танк на п'едэстале, самы зорны, А побач наспы зорныя магіл.

Мы не забудзем подзвіг векапомны, Які салдат вайны пазалаціў. Мы будзем помніць, вечна ўдзячна помніць Тых, хто жыццём за Перамогу заплаціў.

Не звянуць кветкі на магіле генерала, Бясстрашнага натхняльніка атак. Не звянуць кветкі, і не змеркне слава Над плошчай, дзе ў Бабруйску стаіць танк.

Віктар Маліноўскі, 2025г.