Супрацоўнікі Бабруйскай "Фабрыкі мастацкіх вырабаў" прынялі ўдзел у маштабным свяце лёну - фестывалі "Поле кветак - 2025", якое прайшло ў Оршы 6 і 7 чэрвеня. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня працаўнікоў лёгкай прамысловасці Беларусі.
На фестывалі разгарнулася яркае майстровае мястэчка, дзе госці маглі не толькі ўбачыць вырабы з лёну, але і паўдзельнічаць у творчых майстар-класах, інтэрактывах і набыць унікальныя сувеніры. Бабруйскія майстры прапанавалі сваю прадукцыю, прадэманстраваўшы традыцыі і сучасныя тэндэнцыі ў калекцыі адзення з ільняных тканін.