
Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Сяргей Налівайка наведаў сёння Бабруйскую фабрыку мастацкіх вырабаў ДПТА «Белмастацкія промыслы».
Ён азнаёміўся з вытворчасцю і асартыментам прадукцыі фабрыкі. У хаодзе візіту былі разгледжаны перспектывы развіцця вытворчасці і патэнцыял фабрыкі для нарошчвання яе ўкладу ў развіццё горада Бабруйска і рэгіёна ў цэлым.