11 снежня на прадпрыемстве прайшоў адзіны дзень інфармавання, тэма якога — «ПЯЦІГОДКА ЯКАСЦІ — ВЫНІКІ ГОДА ДАБРАБЫТУ».
Пяцігодка якасці 2025–2029 гг. з’яўляецца актуальнай стратэгіяй развіцця краіны і адказам на выклікі часу.
Пяцігодка якасці ахоплівае ўсе сферы жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства. Прыярытэтныя мэты яе рэалізацыі — далейшае павышэнне якасці жыцця людзей і канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін.
2025-ы стаў першым годам пяцігодкі якасці і Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2025 г. № 1 быў абвешчаны Годам дабрабыту.
Зарукай далейшага ператварэння краіны з’яўляецца асабістая адказнасць кожнага з нас.
Праз дабрабыт выхоўваецца гаспадарскае стаўленне, адказнасць і любоў да сваёй зямлі. Менавіта таму мэтай пяцігодкі якасці, на думку беларускага лідара А.Г. Лукашэнкі, з’яўляецца «забеспячэнне новай якасці нашага жыцця, імкненне да якога павінна стаць вобразам мыслення, нацыянальным стылем… перадавацца з пакалення ў пакаленне» (з выступу беларускага лідара на ўрачыстай цырымоніі ўручэння сімвалаў Дзяржаўнага знака якасці 23 студзеня 2025 г.).
Рэалізаваць задачы пяцігодкі якасці, зрабіць яе эфектыўнай і выніковай можна толькі сумеснымі намаганнямі дзяржаўных органаў, арганізацый усіх форм уласнасці і грамадзян. У гэтай сувязі важнае значэнне мае фарміраванне разумення асабістай адказнасці за агульны вынік, за захаванне незалежнасці краіны. Разам мы можам шматога дасягнуць. Адказнасць за тое, у якіх умовах мы жывем, нясе кожны з нас.
Беларусь — наш агульны дом. У ім павінна быць утульна і зручна нам і нашым гасцям.
Настройваючы на прадуктыўную працу, Кіраўнік дзяржавы А.Г. Лукашэнка падкрэслівае: «Памятайце, што тое, чаго не зрабілі вы, ніхто не зробіць. Кожны павінен рабіць сваю справу. Кожны за свой кавалак зямлі, за свой участак работы адказвае і павінен гэта рабіць. Гэта — галоўнае».
