Связаться с нами

На два дні Нацыянальны парк «Нарачанскі» стаў пляцоўкай спартовага азарту, турыстычнага спрыту, атмасферы сяброўства, падтрымкі, духу адзінства і выдатнага святочнага настрою. Каля 300 чалавек - работнікаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сабраліся на доўгачаканым і маштабным карпаратыўным свяце - летняй спартакіядзе.

У бягучым годзе яна прайшла ў фармаце турыстычнага злёту з вялікай колькасцю спаборніцтваў як для зборных каманд работнікаў, так і кіраўнікоў.

Асаблівую атмасферу святу стварылі творчыя нумары, якія прадэманстравалі на адкрыцці спартакіяды ўсе каманды. Яны былі прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Два дні спартыўных баталій, нягледзячы на дух саперніцтва ў барацьбе за месцы на пастаменце гонару, сталі для ўсіх удзельнікаў спартакіяды вялікай сяброўскай падзеяй, дзе на чале - любоў да спорту і здаровага ладу жыцця, выдатны настрой і пазітыўны зарад.

На п'едэстал гонару па выніках 5-й юбілейнай спартакіяды ў сукупнасці ўзнялося больш за 200 чалавек. Удзельнікі, якія праявілі сябе ярчэй за ўсё ў розных спаборніцтвах і конкурсах, былі ўзнагароджаны медалямі, прызамі, спецыяльнымі дыпломамі і падарункамі.

Так, за лепшую каардынацыю зборнай каманды спецыяльным дыпломам і прызам адзначаны каардынатар зборнай "Адзіныя" Сяргей Казлоў, за лепшы творчы нумар дыпломам і прызам узнагароджана зборная "Моднае_Народнае", за волю да перамогі ўдзельніца каманды "Захавальнікі лесу" Наталля Карамзіна, за паспяховы творчы дэбют юная выканаўца, якая прадставіла нумар ад арганізацыйнага камітэта, Ева Краеўская. За лепшы вынік у спаборніцтвах па гіравым спорце, якія прайшлі ў дадатак да асноўнай праграмы, узнагароджаны намеснік Кіраўніка справамі Прэзідэнта Мікалай Шарстнёў, які за 1 хвіліну выканаў 71 пад'ём 16-кілаграмовай гіры. Другі вынік з 60 уздымамі паказаў Міхаіл Кобраль з каманды "Аграхолдынг". Трэці вынік з 59 уздымамі - Уладзімір Мацкевіч з каманды "Маланка".

Месцы на пастаменце гонару па «закіданні мяча ў баскетбольнае кольца» сярод кіраўнікоў размеркаваліся так: 1 месца (8 ачкоў) заняў намеснік Кіраўніка справамі Прэзідэнта Антон Краеўскі, 2 месца (7 ачкоў) – дырэктар ААТ «ТЛЦ «Азярцо-лагістык» Валерый Жыгуноў, 3 месца (6 ачкоў) - генеральны дырэктар ДВТА "Белмастацпромыслы" Аляксандр Корбут.

У гульні "дартс" 1 месца (212 балаў) у намесніка начальніка ўпраўлення прыродных комплексаў, прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Аляксандра Сурты, 2 месца (189 балаў) заняў намеснік Кіраўніка справамі Прэзідэнта Антон Краеўскі, 3 месца (180 балаў) - дырэктар Бярэзінскага біясфернага запаведніка Андрэй Пракошын.

Лепшымі більярдыстамі сталі: 1 месца - дырэктар РУП "Беларускія латарэі" Міхаіл Дзенісенка, 2 месца - дырэктар РУП "Белбудпраект" Вадзім Корота, 3 месца - дырэктар Рэспубліканскага культурна-асветніцкага цэнтра Аляксандр Сідарэнка.

У настольным парным тэнісе сярод кіраўнікоў перамагла каманда "Цудоўная васьмёрка", якую прадставілі першы намеснік Кіраўніка справамі Прэзідэнта Мікалай Шкрэд і намеснік Кіраўніка справамі Прэзідэнта Антон Краеўскі, 2 месца заняла каманда "Адзіныя" ў складзе дырэктара РУП "Беларускія латарэі" Міхаіла Дзесененка і дырэктара і дырэктара Рэспубліканскага культурна-асветніцкага цэнтра Аляксандр Сідарэнка, 3 месца на пастаменце гонару заняла каманда "Маланка" ў складзе начальніка РУП "ГлавУКС" Яўгена Галіна і кіраўніка РУП "Рамонтна-будаўнічы трэст" Аляксея Панічава.

У гульні "гарадкі" сярод кіраўнікоў перамагла каманда "Захавальнікі лесу" ў складзе дырэктара нацпарка "Прыпяцкі" Юрыя Апановіча, дырэктара ДЛГУ "Краснасельскае" Юрыя Крыўцова і дырэктара нацпарка "Браслаўскія азёры" Сяргея Туронка. Другое месца ў "гарадках" заняла зборная "Аграхолдынг" у складзе дырэктара ААТ "Цяплічны камбінат Мачулішчы" Дзмітрыя Астахава, дырэктара ААТ "Васілішкі" Антона Бурнаса і дырэктара філіяла "Невель" Пінскага мясакамбіната Сяргея Шаламіцкага. Трэцяе месца заняла каманда Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта ў складзе намеснікаў Кіраўніка спрамі Прэзідэнта.

Па традыцыі самым яркім і разам з тым напружаным і эмацыйным для ўсіх удзельнікаў спартакіяды стала спаборніцтва па перацягванні каната. Гэта фінальнае спаборніцтва, якое, як правіла, завяршае спартыўную праграму спартакіяды і ад яго зыходу часта шмат у чым залежыць агульны вынік выступу каманд.

Усе зборныя змагаліся вельмі ярка і ўпарта. Лёгкіх перамог у гэтых спаборніцтвах сапраўды не было. Практычна ўсе перамогі ў сутычках былі заваяваны ў вельмі няпростай барацьбе. Напружанне, напал эмоцый і неверагодныя хваляванні захліснулі ў гэтыя моманты ўсіх балельшчыкаў і прысутных.

У барацьбе за 3 месца са зборнай "Моднае_Народнае" перамогу атрымала каманда "Захавальнікі лесу". У фінале ў барацьбе за 1 месца сышліся дзве каманды, якія прадстаўляюць работнікаў сельскай гаспадаркі - "Аграхолдынг" і "Купалаўскае". У выніку ў вельмі цяжкай і напружанай барацьбе за залатыя медалі ў гэтым спаборніцтве перамогу вырвала зборная "Аграхолдынг".

У цэлым па выніках агульнакаманднага заліку перамогу ў спартакіядзе атрымала каманда "Захавальнікі лесу", серабро - у каманды "Белыя тыгры", бронза - у каманды "Аграхолдынг".

Фота і відэа аб тым, як праходзіла пятая летняя спартакіяда сярод работнікаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, абавязкова будуць дапоўнены. Сачыце за публікацыямі. Віншуем усіх удзельнікаў і пераможцаў з цудоўнымі вынікамі!

Крыніца:Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.