Патрыятычны форум работнікаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта "Беларусь пад мірным небам" праходзіць 15 ліпеня ў Мінску. Удзельнікам форуму прадстаўлена маляўнічая выстава ўдзельнікаў конкурсу тэматычных фатаграфій сярод работнікаў арганізацый КС Прэзідэнта.
Мерапрыемства прымеркавана да нядаўна адзначанага 80-годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і праходзіць сумесна з Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, растлумачыў журналістам кіраўнік справамі Прэзідэнта Беларусі Юрый Назараў:
- Мерапрыемстваў да гэтай даты ў нашай краіне было праведзена нямала. Для мяне важна, што да 9 Мая мы на тэрыторыі ўсіх нашых прадпрыемстваў прывялі ў парадак усе мемарыялы і воінскія пахаванні Вялікай Айчыннай вайны. Гэта важны ўклад у захаванне гістарычнай памяці.
У рамках мерапрыемства пройдзе цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў і пераможцаў конкурсу фатаграфій сярод работнікаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі. А таксама адукацыйна-патрыятычная акцыя “Нюрнбэргскі працэс. Не дазволім забыцца!».