Связаться с нами

Работнікі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюць актыўны ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У сталіцы і шматлікіх гарадах і пасёлках працоўныя калектывы ўскладаюць кветкі да помнікаў вайны. Прадстаўнікі апарата Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта ўсклалі кветкі да вечнага агню ля манумента Перамогі ў Мінску, падтрымаўшы акцыю "Беларусь памятае!". Кіраўнікі арганізацый разам з работнікамі сёння таксама ў цэнтры падзей, прымаюць удзел у святочных шэсцях, аддаюць даніну памяці воінам і ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, віншуюць ветэранаў, родных, блізкіх, сяброў і калег.

Мы памятаем, мы ганарымся! З Днём Перамогі!

Крыніца: Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.