Сёння ў Палацы Рэспублікі адбываецца важная грамадска-палітычная падзея ў гісторыі Беларусі — другое паседжанне VII Усебеларускага народнага сходу, як найвышэйшага органа народаўладдзя ў дзяржаве.

Удзел у паседжанні прымае дэлегацыя Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на чале з Кіраўніком справамі Прэзідэнта Юрыем Назаравым. Ён з'яўляецца дэлегатам ВНС, высунутым ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Дэлегатамі ВНС таксама з'яўляюцца: галоўны ўрач Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Ірына Абельская, дырэктар ДУ «Нацыянальны парк «Прыпяцкі» Юрый Апановіч, дырэктар сельгаспрадпрыемства ААТ «Ціхінічы» Юрый Васільцоў, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Баранавіцкая птушкафабрыка» Іван Будзінскі.

У ліку запрошаных на паседжанне Усебеларускага народнага сходу: першы намеснік Кіраўніка справамі Прэзідэнта Мікалай Шкрэд, намеснік Кіраўніка справамі Прэзідэнта Мікалай Шэрснеў, загадчык сектара інфармацыйна-ідэалагічнай працы і лічбірызацыі Упраўсправамі Ружана Навіцкая, а таксама шэраг кіраўнікоў арганізацый: дырэктар ДЛГУ «Цяцерынскае» Васіль Казун, дырэктар УА «Санаторый «Юнацтва» Аляксандр Панфёраў, начальнік УА «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне» Аляксей Карніцкі, генеральны дырэктар ДПВА «Белмастацкія промыслы» Аляксандр Корбут, дырэктар філіяла «Невель» ААТ «Пінскі мясакамбінат» Сяргей Шаламіцкі, дырэктар ДУП «Купалаўскае» - кіруючая кампанія холдынгу» Дзмітрый Лушакоў, дырэктар ААТ «Пружанскі малочны камбінат» Аляксандр Лось, старшыня Маладзёжнага савета Упраўсправамі, начальнік сектара ідэалагічнай працы ДУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку» Антон Павельеў.

Крыніца: Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь