Сёння, 25 красавіка 2025 года, прайшла незвычайная сустрэча - "Бацькоўскі НЕсход", спікерамі якога сталі дырэктар "Сярэдняй школы № 6" Суровая Ірына Уладзіміраўна і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце школы Пракаповіч Марыя Паўлаўна. Сустрэча была прысвечана актуальным пытанням бяспекі і выхавання дзяцей.
У ходзе мерапрыемства абмеркавалі шэраг важных тэм:
Асаблівую ўвагу ўдзялілі ролі бацькоў у выхаванні дзяцей. Арганізатары падкрэслілі, што менавіта сям'я фарміруе ў дзіцяці асновы бяспечных паводзін і жыццёвыя каштоўнасці.