12 жніўня ў Рэспубліканскім гарналыжным комплексе "Сілічы" адбылося спартыўнае свята, прысвечанае Году міру і стварэння.
Сярод удзельнікаў спартакіяды: работнікі і кіраўнікі ўсіх арганізацый Упраўлення спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іх шматлікія балельшчыкі, госці, арганізатары інтэрактыўных квэстаў і майстар-класаў для гледачоў.
Удзельнікаў спартакіяды вітала кіраўніцтва Упраўлення справамі Прэзідэнта: Кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў, яго першы намеснік Дзмітрый Рыбко і намеснік Антон Краеўскі - старшыня аргкамітэта спартакіяды. Cтарт спартакіядзе таксама даваў галоўны суддзя спаборніцтваў - суддзя нацыянальнай катэгорыі Вадзім Ерманок.
Наша каманда выступала ў складзе зборнай каманды ДВГА "Белмастацпромыслы" "Роднае".
На працягу ўсяго часу правядзення спартакіяды праявіць свае сілы, кемлівасць і здольнасці маглі балельшчыкі і госці. Для іх таксама былі арганізаваны розныя конкурсы і іспыты, прайшоўшы якія можна было атрымаць прыз. Прызавы фонд для пераможцаў конкурсаў сярод гледачоў заснавалі арганізацыі Кіраўніка справамі.
Вялікую цікавасць у гасцей спартакіяды выклікаў майстар-клас у вытворцы мастацкіх вырабаў з саломкі нашай фабрыкі.
Источник: Управление делами Президента Республики Беларусь