Связаться с нами

9 і 10 жніўня Бярэзінскі біясферны запаведнік ужо ў шосты раз збярэ гасцей Фестывалю славянскай міфалогіі «Шлях Цмока». Праграма фестывалю як заўсёды насычаная, поўная разнастайнымі актыўнасцямі, тэатральнымі паказамі і музыкай.

«Шлях Цмока» гэта:

• шэсце і тэматычныя пляцоўкі шматлікіх персанажаў славянскай міфалогіі;

• унікальная дзённая (0+) і начная (18+) імерсіўная міфалагічная экасцежка;

• выстава #нейраМіфы ад галерэі FARBA, створаная пры дапамозе ІІ;

• музычныя гурты «КняZz», «Стокс», «KaS», NEVIKA і інш.;

• начная танцавальная dj-праграма;

• інтэрактыўныя праграмы, майстар-класы, квэсты;

• Кемпінг і намётавае мястэчка;

• фудкорты і лаундж зоны.;

• тэатральныя пастаноўкі, забаўляльная праграма;

Пагрузіцеся ў дзіўны свет славянскай міфалогіі ў жывапісным прыродным месцы.

Падрабязнасці і набыццё білетаў на сайце запаведніка: berezinsky.by