Працоўны калектыў Бабруйскай "Фабрыкі мастацкіх вырабаў" папаўняецца новымі маладымі кадрамі, якія стануць дастойнай зменай прафесіяналаў, занятых вытворчасцю вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.
Адвучыўшыся некалькі гадоў у прафесійна-тэхнічнай навучальнай установе, Кацярына Гаршкова размеркавалася на наша прадпрыемства, каб дасканала асвоіць і развіць атрыманую праесію, стаць годным прадаўжальнікам традыцый бабруйскіх майстроў.
З 4 жніўня 2025 года на Бабруйскай "Фабрыцы мастацкіх вырабаў" пачынае сваю дзейнасць вытворчы студэнцкі атрад імя Героя Савецкага Саюза Пінчука Мікалая Рыгоравіча УА "Бабруйскі дзяржаўны тэхналагічны каледж".