Сёння фабрыку наведалі група цудоўных дзяцей. З вялікай ветлівасцю сустрэлі іх нашы спецыялісты. Незабыўныя хвіліны правялі дзеці, назіраючы, як з саломкі нараджаецца скульптурная кампазіцыя, ільняная тканіна ператвараецца ў абрус са шматколернай вышыўкай. Экскурсія на "Фабрыку мастацкіх вырабаў" дазволіла дзецям адчуць дух і самабытнасць народных мастацкіх рамёстваў.