Связаться с нами

Беларускі інвестыцыйны форум - міжнароднае дзелавое мерапрыемства рэспубліканскага маштабу, якое садзейнічае прасоўванню інвестыцыйных магчымасцей Беларусі і праходзіць штогод па даручэнню беларускага ўрада. Упершыню за пяць гадоў форум арганізаваны на беларускай зямлі (раней месцамі яго правядзення, як правіла, станавіліся сусветныя фінансавыя цэнтры - Лондан, Стамбул, Дубай). Аднак у 2023 годзе акцэнт зроблены на інвестыцыйных магчымасцях беларускіх рэгіёнаў і, як вынік, сёлетні форум прымае Бабруйск - горад з багатай дзелавой гісторыяй і шматабяцаючымі бізнес-перспектывамі.

У рамках форуму была праведзена выстава, у якой прадпрыемствы Бабруйска паказвалі сваю прадукцыю. Наша "Фабрыка мастацкіх вырабаў" таксама паўдзельнічала ў ёй.