20 лістапада 2025 года ў працоўным калектыве Бабруйскай «Фабрыкі мастацкіх вырабаў» прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме: «КІБЕРБЯСПЕКА І ПРАФІЛАКТЫКА КІБЕРЗЛАЧЫННАСЦІ»

 Кібератакі сталі адной з галоўных стратэгічных пагроз нацыянальнай, эканамічнай і грамадскай бяспецы любой краіны.  Беларусь увайшла ў тройку краін СНД, якія часцей за ўсё падвяргаюцца кібератакам (па ўзроўні кібербяспекі наша краіна заняла 70-е месца з 166 краін).  Дзякуючы рэалізуемаму комплекснаму шматўзроўневаму механізму супрацьдзеяння кібератакам у гэтым годзе ўпершыню ўдалося знізіць (амаль на 11%) колькасць кіберзлачынстваў. Аднак у любой сістэме бяспекі найбольш уразлівым звяном застаецца чалавек.

 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнка: «Абсалютную абарону ад кібератак не гарантуе ні адна сістэма абароны, але мы павінны мінімізаваць рызыкі». Усім трэба адказна падыходзіць да выканання патрабаванняў па кібербяспецы, праяўляць пільнасць і ўважлівасць.

Супрацоўнікамі МУС і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь прымаюцца меры, накіраваныя на блакіраванне махлярскіх аперацый.

Неабходна элементарная лічбавая гігіена, пры якой выкананне простых правіл паводзін у сеціве дазваляе абараніць персанальныя даныя, фінансы і прылады ад кібермахляроў.