29.12.2025 на фабрыцы мастацкіх вырабаў адбылася дыялагавая пляцоўка на актуальную тэму — «Падлеткавы адрэналін» у рамках правядзення акцыі «Пагутары з дзіцём». У гутарцы прынялі ўдзел кіраўніцтва УА «Сярэдняя школа №6» г. Бабруйска, работнікі вытворчых падраздзяленняў, а таксама былі дадзены рэкамендацыі бацькам пра важнасць накіравання энергіі падлеткаў у бяспечнае рэчышча (спорт, паходы). Важна падтрымліваць дзіця, а галоўнае — паважаць у сваім дзіцяці асобу. ПАГУТАРЫЦЕ З ДЗІЦЁМ!
