21 сакавіка ў Бабруйску маштабна і актыўна прайшоў агульнагарадскі суботнік, у якім наша прадпрыемства таксама прыняло ўдзел. Неабыякавыя грамадзяне, супрацоўнікі прадпрыемстваў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў з самай раніцы выйшлі на вуліцы горада, дваровыя тэрыторыі, у паркі і скверы, каб зрабіць родны Бабруйск яшчэ чысцей, утульней і прыгажэй.
