
Віншую вас са святам воінскай доблесці і бязмернай любові да роднай зямлі – Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэтае свята сімвалізуе патрыятызм, мужнасць і гонар усіх, хто свята нясе свой воінскі і грамадзянскі абавязак перад Айчынай, абараняючы цэласнасць і незалежнасць нашай дзяржавы, забяспечваючы мір і згоду на беларускай зямлі. Яно таксама нагадвае нам пра подзвіг нашых бацькоў і дзядоў, якія здабылі для нас мір, правілі сапраўдную мужнасць у барацьбе з ворагам і паказалі, што такое любоў да Радзімы і свайго народу.
Ад шчырага сэрца жадаю Вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, поспехаў, дабрабыту і заўсёды мірнага неба над галавой.
Юрый Назараў
Крыніца: Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь