Агульны ўклад у справу пераўтварэння любімага горада асабліва заўважны, калі сотні жыхароў выходзяць разам папрацаваць, добраўпарадкаваць і азеляніць вуліцы, паркі і двары. На рэспубліканскім суботніку больш за 50 тысяч бабруйчан сумеснымі намаганнямі зрабілі маштабныя пераўтварэнні. Работнікі нашага прадпрыемства таксама паўдзельнічалі ў суботніку.

