"У Свята 8-га сакавіка"
З сакавіцкіх цюльпанаў свята
Чарадзейна на нас паглядае,
Гэта сёння вясна Жанчынак
Па-сястрынску зычліва вітае!
Словы ўдзячнасці і кахання,
З малітоўным цяплом пачуццяў,
Разлятаюцца ў віншаваннях,
Вы прыміце іх і адчуйце!
Хай жа ўсё ў Вас пачынаецца
Самай добрай Божай парою,
Няхай добры настрой узнімаецца,
Няхай добрым будзе здароўе!
Хай каханыя, родныя людзі
Поруч будуць штодня разам з Вамі!
Хай Вам шчасціць і ручыць заўсёды,
Дарагая, Красунечка Пані!
В. М.