
"Цыклон"
Хай студзень лютуе, завея
злуецца —
Бабруйск, гэта крэпасць,
Бабруйск не здаецца!
Сумёты і гурбы растуць
снегавыя —
Бабруйскія вежы
Не здужаць стыхіям!
Ваўсю завіруха двары
засыпае —
Бабруйск месца сілы,
Ён не адступае!
Па вуліцах ліха цыклону
нясецца —
Бабруйск яго вымеце
І ўсміхнецца!
Аўтар: Віктар Маліноўскі