6 лютага 2026 года ў Мінску прайшоў Маладзёжны форум арганізацый, якія ўваходзяць у склад ДВГА «Белмастацпромыслы».

Форум пачаўся з сустрэчы ўдзельнікаў з генеральным дырэктарам ДВГА «Белмастацпромыслы» Аляксандрам Мікалаевічам Корбутам. У ходзе гутаркі былі закрануты ключавыя пытанні развіцця і прасоўвання вырабаў народных мастацкіх промыслаў, абмяркоўваліся механізмы замацавання маладых спецыялістаў на працоўных месцах, пытанні заробку, а таксама іншыя тэмы, якія прадстаўляюць цікавасць для моладзі.

У рамках форума адбылася экскурсія ў ДУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку», арганізаваная пры ўзаемадзеянні членаў Маладзёжнага савета Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія працуюць у арганізацыях ДВГА «Белмастацпромыслы» і ў Доме друку. Акрамя таго, удзельнікі форума наведалі Нацыянальны выстаўны цэнтр «БелЭкспа». Гэтыя пляцоўкі дазволілі маладым спецыялістам пазнаёміцца з актуальнымі тэхналогіямі, вытворчымі працэсамі і тэндэнцыямі ў змежных сферах.

Форум стаў эфектыўнай платформай для абмену вопытам, абмеркавання прафесійных ініцыятыў і ўмацавання міжарганізацыйнага супрацоўніцтва.

 

 

Крыніца: ДВГА "Белмастацпромыслы"