5 чэрвеня 2025г. прадстаўнікі Бабруйскай "Фабрыкі мастацкіх вырабаў" далучыліся да рэспубліканскага патрыятычнага праекту "Шлях Перамогі", у якім удзельнічалі больш за 40 маладых работнікаў і ветэранаў з Магілёўскай і Гомельскай вобласці галін, якія аб'ядноўваюцца Беларускім прафсаюзам работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання.
Праграма пачалася з наведвання мемарыяльнага комплексу "Буйніцкае поле", дзе дэлегацыі ўшанавалі памяць загінуўшых.
Кульмінацыяй падзеі стала дыялогавая пляцоўка "Памяць аб Перамозе ў дыялогу пакаленняў", дзе прадстаўнікі розных узростаў абмеркавалі важнасць захавання гістарычнай памяці і пераемнасці традыцый.