У межах міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер — 2025» работнікі Фабрыкі мастацкіх вырабаў наведалі канцэрт гурта «Bravo metehi». Юбілейны, 30-ы па ліку Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер — 2025» прайшоў у Магілёўскай вобласці з 26 кастрычніка па 3 лістапада і стаў адной з ключавых культурных падзей года ў краіне. Гэта маштабнае мерапрыемства аб'яднала артыстаў з Беларусі, Расіі, Грузіі і Італіі, каб захаваць, развіваць і папулярызаваць лепшыя традыцыі нацыянальнай і сусветнай культуры.

