Сёння дзве сотні моладзі, якая працуе ў арганізацыях сістэмы Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, сабраліся ў кангрэс-холе Прэзідэнт-Атэля на адукацыйна-патрыятычны маладзёвы форум «БЕЛАРУСЬ НЕПЕРАМОЖНАЯ! СВЕТ ПАМЯЦІ!», які арганізаваны сумесна з Беларускай прафесійнай саюзнай арганізацыяй работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў і Міжнародным універсітэтам МІТСО.

Удзельнікаў форуму прывітаў намеснік Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Антон Краўскі і старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Ігар Бузоўскі.
У працы форуму прынялі ўдзел рэктар установы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны універсітэт «МІТСО» Уладзімір Позднякоў, доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Марзалюк, аўтар выставачнага і выдавецкага праекта «Беларусь непераможная», беларускі гісторык, калекцыянер, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», член лектарскай групы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Уладзімір Ліхадзедаў, дацэнт установы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны універсітэт «МІТСО», кандыдат гістарычных навук Анатоль Лобанок, беларускі пісьменнік Міхаіл Позднякоў, медыяэксперт, рэжысёр-дакументаліст, журналіст і вядучы міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «МІР» у Беларусі Руслан Туркоў і старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Філімонаў.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў форуму, Антон Краўскі падкрэсліў сімвалічнасць таго, што маладзёжны патрыятычны форум праходзіць у дні, калі ўся краіна ўспамінае трагічную дату ў сваёй гісторыі — пачатак Вялікай Айчыннай вайны. «Гэты след у лёсе Беларусі і кожнага яе грамадзяніна навечна застанецца ў нашых сэрцах як напамін пра цану міру, у якім мы жывём, — сказаў Антон Міхайлавіч. — Нашы продкі здзейснілі выключны гераічны подзвіг у крывавай, жорсткай вайне. Цаною мільёнаў жыцьцяў людзей, спаленых вёсак і разбураных гарадоў яны перамаглі фашызм, здабылі для нас свабоду і незалежнасць. І наш святы абавязак заўсёды памятаць пра подзвіг нашых бацькоў і дзядоў, не дазволіць скажыць праўду пра вайну, перапісаць гісторыю і ўкласці ў розумы маладога пакалення скажоную інфармацыю аб падзеях тых гадоў. Важна пра гэта гаварыць, праводзіць такія сустрэчы з моладдзю, як наш сённяшні форум, свядома прыходзіць да памятных місц, ускладаць кветкі, даглядаць іх, праводзіць патрыятычныя акцыі і перадаваць гэтыя слаўныя традыцыі далей з пакалення ў пакаленне. Наша сіла — у адзінстве, працавітасці, сапраўдным патрыятызме і агульным жаданні жыць у згодзе і дабрабыце, берагчы спадчыну продкаў і прымнажаць яе сваімі слаўнымі справамі і дасягненнямі», — падкрэсліў намеснік Кіраўніка ў звароце да моладзі.

Ігар Бузоўскі, у сваю чаргу, таксама акцэнтаваў увагу на тым, што тэма форуму — «БЕЛАРУСЬ НЕПЕРАМОЖНАЯ! СВЕТ ПАМЯЦІ!» абрана не выпадкова; памяць — гэта не проста сухія даты ў падручніках гісторыі, гэта той нябачны святло, які не дае нам згубіцца, які фармуе наш генетычны код. Ён адзначыў, што Беларусь вытрымала дзякуючы мужнасці сваіх сыноў і дачок. Наша зямля, што страціла ў той жахлівай вайне кожнага трэцяга, стала калыскай партызанскага руху, сапраўднага подзвігу беларускіх вайскоўцаў у шэрагах Савецкай Арміі, народнага супраціву карачневай чуме, сімвалам незламанага духу і бязмежнай любві да Радзімы. «Мы — спадкаемцы непераможнага савецкага народа, за намі стаіць праўда і вялікі подзвіг нашых прадзедаў. Задача маладога пакалення — не проста захаваць гэты святло, але і несці яго далей, абараняючы гістарычную праўду ад любых спроб яе скажыць», — сказаў лідар прафсаюза.
У межах форуму быў прэзентаваны выставачны праект «Беларусь непераможная. Мінск» Уладзіміра Ліхадзедава, дакументальны фільм Руслана Туркова «Фабзайцы» пра лёсы юных мінчан у перыяд Вялікай Айчыннай вайны. У выступленнях спікераў былі раскрыты такія тэмы, як гістарычая праўда пра чалавека на вайне і лёсы беларускіх жанчын у перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Прагучалі песні і вершы пра герояў вайны.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Мэтай форуму з’яўляецца захаванне гістарычнай праўды пра Вялікую Айчынную вайну і перадача эстафеты памяці новаму пакаленню беларусаў. Ён мае на мэце аб’яднаць неабыякавых маладых людзей, каб праз жывы кантакт і сумесныя праекты выхоўваць у іх глыбокую гонар за подзвіг продкаў, захаваць спадчыну і абараняць будучыню нашай непераможнай краіны.
Крыніца: Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь