
У галерэі дзяржаўнага падарункавага фонду сфарміравана і рэгулярна абнаўляецца калекцыя прадстаўніцкай сувенірнай прадукцыі. Цэнтральнае месца ў пастаяннай экспазіцыі займае ўнікальны асартымент сувеніраў усіх разнавіднасцяў народных рамёстваў, характэрных для нацыянальных асаблівасцей краіны, беларускіх традыцый і культуры. Таксама ў выставачных залах галерэі прадстаўлена творчасць сучасных беларускіх мастакоў і дызайнераў. Выразныя жывапісныя палотны, Унікальная графіка, шматстайная станковая скульптура і эксклюзіўныя вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва здзівяць самага спрактыкаванага гледача і стануць яркім дадаткам для прасторавага асяроддзя любога інтэр'еру.
Крыніца: Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.