
Ля Вялікага тэатра Беларусі разгарнуўся зімовы кірмаш, на якім прадстаўлены Навагоднія ўпрыгажэнні, вырабы рамеснікаў, фуд-корт з каляднымі стравамі. На час правядзення кірмашу адкрыўся філіял маёнтка Дзеда Мароза з Белавежскай пушчы. Недалёка ад сядзібы размясцілася фабрыка ўпакоўкі падарункаў, дзе казачныя персанажы дапамагаюць усім гасцям зрабіць прыгожую абгортку любому сувеніру, набытаму на кірмашы.
З 22 снежня па 7 студзеня на кірмашы таксама будуць працаваць інтэрактыўныя зоны.

Крыніца: Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.