Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў светлае свята Нараджэння Хрыстова наведаў храм Святога прарока Іаана Прадцечы, які размешчаны ў аграгарадку Шаршуны Мінскага раёна. Па традыцыі кіраўнік дзяржавы запаліў у храме калядную свечку, пагутарыў з прадстаўнікамі духавенства і прыхаджанамі.

Крыніца: Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.