Вышыўка – традыцыйны від народнай беларускай творчасці. Вышытымі ўзорамі ўпрыгожвалі адзенне, прадметы побыту і інтэр'еру.

Вырабы, створаныя майстэрскімі майстрыцамі, увасабляюць у сабе багатыя традыцыі арнаментальнага мастацтва, гарманічна злучаючы практычнасць і прыгажосць. У беларускай народнай вышыўцы існуе вялікая разнастайнасць відаў і тэхнік рамяства. Арнамент вышываўся звычайна на белай ільняной тканіне чырвоным колерам часта з дабаўленнем чорнага.

Сюжэтна-тэматычны малюнак выконваўся ў выглядзе геаметрычнага або расліннага арнаменту з выявай ромбаў, крыжыкаў, разетак, і больш складаных – стылізаваных фігурак чалавека, птушак, жывёл.

У пасляваенны час шырокае распаўсюджванне атрымала паліхромны гафт роўняддзю – рознакаляровыя букеты, гірлянды з кветак.

У кожным рэгіёне Беларусі былі індывідуальныя адметныя ўзоры і арнаменты, кожны з якіх напоўнены прыгажосцю і майстэрствам.
Традыцыйная вышыўка, як від рамёстваў, не страціла сваю актуальнасць, жыве і развіваецца ў Беларусі і ў нашыя дні, у тым ліку дзякуючы майстрам на нашых фабрыках. Вышытыя вырабы Вы можаце набыць у нашым каталогу ў раздзеле Тэкстыль

Крыніца: Белмастацпромыслы</a >