Связаться с нами

Са святам!

27 верасня 1993 года Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь была прынята пастанова №643 «Аб стварэнні Беларускага дзяржаўнага канцэрна народных мастацкіх промыслаў», правапераемнікам якога з'яўляецца дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб'яднанне «Белмастацпромыслы» (ДВТА «Белмастацпромыслы»).

З гэтай жа даты Рэспубліканскае Бабруйскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Фабрыка мастацкіх вырабаў" ўключана ў склад дзяржаўнага вытворча-гандлёвага аб'яднання «Белмастацпромыслы».

Калегіяй ДВТА «Белмастацпромыслы» ад 18.03.2011 №1 была зацверджана Праграма працы з кадрамі ў ДВТА і арганізацыях, якія ўваходзяць у яго склад, на 2011-2015 гады, якой прадугледжана ўстанаўленне 27 верасня святочным днём для работнікаў ДВТА «Белмастацпромыслы» і арганізацый, якія ўваходзяць у яго склад, што знайшло сваё адлюстраванне і ў Галіновы праграме развіцця народных промыслаў і рамёстваў у прамысловых арганізацыях ДВТА «Белмастацпромыслы» на 2011-2013 гады, зацверджанай пастановай Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.08.2011 №8.

Паважаныя калегі!

Няхай усе вашы планы выконваюцца і задачы вырашаюцца. Здароўя вам, росквіту, дастатку і новых творчых ідэй і здзяйсненняў. Дабрабыту вашым сем'ям і бязмежных гарызонтаў вашым прадпрыемствам! Са святам!