Удзел у яго працы прыняла Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.

Галоўны тэхнічны інспектар працы Павел Краўчынскі сумесна з намеснікам дырэктара – галоўным інжынерам Аляксандрам Васільевым і старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі Святланай Чырковай у рамках Дня аховы працы правялі абследаванне працоўных месцаў.

Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням захавання тэмпературнага рэжыму, выкарыстання работнікамі сродкаў індывідуальнай абароны, арганізацыі выканання работ з павышанай небяспекай, правядзенню інструктажоў па ахове працы. Вынікі Дня аховы працы падвялі падчас"круглага стала".
- Правядзенне Дзён аховы працы на прадпрыемствах – адна з дзейсных форм работы па прафілактыцы вытворчага траўматызму ў працоўных калектывах, – адзначыў, каментуючы вынікі мінулага мерапрыемства, старшыня абласной арганізацыі прафсаюза Павел Жуйкоў. - Яе эфектыўнасць шмат у чым абумоўлена практычнай скіраванасцю і правядзеннем непасрэдна на працоўных месцах. Статыстыка няшчасных выпадкаў на вытворчасці сведчыць: увага да пытанняў аховы працы ніколі не бывае лішнім, - падкрэсліў прафсаюзны лідар.
Крыніца: Bobrlife.