У Бабруйску 25 сакавіка адбылася прэзентацыя кнігі «Наш Прэзідэнт» з удзелам аўтараў – заслужанага дзеяча навукі Беларусі, доктара педагагічных навук, прафесара Аляксандра Радзькова і дырэктара выдавецтва «Беларусь», старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандра Карлюкевіча.

У выдадзенай кнізе «Наш Прэзідэнт» сабрана мноства матэрыялаў і фатаграфій. Гэта дакументальна-біяграфічнае выданне распавядае пра жыццё і працу Аляксандра Лукашэнкі. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць копіі рэдкіх асабістых дакументаў Кіраўніка дзяржавы: заліковая кніжка і характарыстыка студэнта, пахвальная грамата, а таксама рукапісныя тэзісы і нататкі. Яны ўзбагачаюць апавяданне і дапамагаюць глыбей зразумець асобу Прэзідэнта нашай краіны.

Аўтары расказалі пра гісторыю стварэння кнігі, падзяліліся цікавымі фактамі і раскрылі таямніцу яе ўнікальнасці. Выданне глыбока адлюстроўвае моцную асобу Аляксандра Лукашэнкі і яго ўклад у станаўленне і развіццё сучаснай Беларусі.

На аўтограф-сесіі ўсе жадаючыя маглі атрымаць памяцную подпіс аўтараў і пагутарыць з стваральнікамі кнігі, нам таксама ўдалося атрымаць подпіс на кнізе ад аўтараў.