-->

З 20 ліпеня ў Бабруйску стартаваў трэці працоўны семестр. Аднымі з першых да працы прыступілі навучэнцы Бабруйскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа. Студэнцкі атрад імя Героя Савецкага Саюза Веры Захараўны Харужай пачаў сваю працу ў швейным цэху фабрыкі мастацкіх вырабаў.    Пра гэта расказала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай працы каледжа Марына Сухая:

Нашы навучэнцы прыступілі да працы 20 ліпеня. З прадпрыемствам мы працуем ужо не першы год. З кожным годам колькасць жадаючых расце, бо чуткі пра добрае працаўладкаванне і прыемны калектыў хутка распаўсюджваюцца. У гэтым годзе мы будзем працаваць з прадпрыемствам ужо ў два атрады. Гэта наш першы атрад на дадзеным прадпрыемстве, другі будзе ў жніўні. У нас шмат кірункаў і шмат прадпрыемстваў, з якімі мы супрацоўнічаем, — адзначыла Марына Анатольеўна.

Навучэнцы працуюць па сваіх спецыяльнасцях – швачкі і тэхнікі-тэхнолагі. Гэта будучыя кірункі іх прафесійнай дзейнасці, таму такі вопыт асабліва каштоўны.

   Па-першае, хлопцы могуць размеркавацца на гэта прадпрыемства. Па-другое, некаторыя навучэнцы ўжо на другім і трэцім курсах прыходзяць сюды працаваць у рамках вытворчай практыкі. Маладыя людзі знаёмяцца з калектывам, бачаць знутры, як працуе фабрыка, – дадала намеснік дырэктара.

Для навучэнцаў тэхналагічнага каледжа гэта важны этап развіцця: пераняць вопыт старэйшых калег, зарабіць першыя грошы, паспрабаваць сябе ў ролі работніка прадпрыемства. У гэтым годзе атрад працуе з фабрыкай мастацкіх вырабаў. Каледж таксама актыўна супрацоўнічае з іншымі прадпрыемствамі горада, у тым ліку «Славянкай», «Бабруйсктрыкатажам».    Сёння ў горадзе на Бярэзіне ў студэнцкіх атрадах працуюць больш за 500 чалавек. Будучыя кадры Бабруйска праводзяць лета з карысцю і прыцэлам на будучыню, бо для многіх такі працоўны вопыт стане справай усяго жыцця.    Дарына Азарэнка, навучэнка тэхналагічнага каледжа (спецыяльнасць «Швачка; парыкмахер»), расказала, чаму выбрала гэты кірунак, і падзялілася ўражаннямі ад працы ў студэнцкім атрадзе:

Выбрала гэтую прафесію, таму што гэта цікава і мне заўсёды падабалася адзенне. Мае дзве бабулі – таксама швачкі, вырашыла, што пайду па іх слядах і буду ствараць прыгожыя рэчы з тканіны. У студэнцкі атрад пайшла, таму што мне было цікава паглядзець, як тут усё адбываецца і арганізавана. Але грошы таксама, вядома, зарабіць хочацца. Мы зараз шыем прыхваткі, нас вучаць шыць адзенне, гэта вельмі карысны вопыт. Зарабленыя грошы, хутчэй за ўсё, патрачу на сябе, на што-небудзь новае – можа быць, з адзення. Праца ў студэнцкім атрадзе – гэта не толькі спосаб зарабіць, але і магчымасць атрымаць першы прафесійны вопыт, зразумець, наколькі выбраная спецыяльнасць падыходзіць, завесці карысныя знаёмствы для будучага працаўладкавання.    Студэнцкія атрады: лета магчымасцей і першы крок у прафесію

Кожнае лета тысячы беларускіх студэнтаў, навучэнцаў каледжаў і школьнікаў адпраўляюцца на работы па ўсёй краіне. Студэнцкія атрады бываюць розных кірункаў. У Бабруйску, напрыклад, сфарміраваны сельскагаспадарчыя, будаўнічыя, вытворчыя, экалагічныя і педагагічныя атрады. Асноўная частка байцоў працуе ў горадзе, але некаторыя хлопцы атрымліваюць магчымасць пабываць на ўсебеларускіх маладзёжных будоўлях. Дарэчы, сённяшні рух пабіў рэкорды па колькасці: у 2026 годзе ў Беларусі падрыхтавалі амаль 63 тысячы працоўных месцаў.

              

Крыніца: Bobrlife