-->

Ужо чатыры гады запар на два дні ў чэрвені Верхні горад у Мінску ператвараецца ў модную прастору. Тут збіраюцца дызайнеры, каб прадэманстраваць, што беларускі лён - сучасны, зручны і стыльны матэрыял як для паўсядзённых, так і для святочных вобразаў. У гэтым годзе міжнародны фестываль "Свята ільну. Роднае Моднае" зноў падрыхтаваў мноства цікавых падзей: паказы работ дызайнераў з розных гарадоў Беларусі і бліжняга замежжа, выступы артыстаў, выстава-продаж, а таксама майстар-класы ад беларускіх і расійскіх майстроў па вырабе сувеніраў, аксесуараў і адзення з ільну.

У рамках СВЯТА ІЛЬНУ-2026 былі арганізаваны:
- мастацкая выстава "ІзумЛЁНны край" па выніках пленэра, праведзенага 13-14 чэрвеня 2025 г. у Пружанскім раёне;
- семінар "Эканоміка нацыянальных традыцый" (26 чэрвеня 2026 г.)
- конкурс дзіцячых мадэляў "Ляночак";
- прэзентацыя калекцый беларускіх і замежных дызайнераў "РоднаеМіжнароднае";
- брэнд-паказ калекцый беларускіх дызайнераў;
- паказ калекцый дызайнераў "Мельніцы моды";
- выстава-продаж "Нацыянальны стыль";
- выстава работ беларускіх фотамастакоў і тэматычныя фотазоны;
- інтэрактыўная пляцоўка з майстар-класамі па вырабе сувеніраў з ільну;
- гандлёвыя павільёны з харчовымі таварамі;
- канцэртна-забаўляльная праграма, уключаючы спектакль "Родныя ў модным" - сумесную пастаноўку Тэатра юнага гледача і праекта "Роднае моднае" (у спектаклі былі прадстаўлены 8 калекцый вядучых беларускіх прадпрыемстваў і дызайнераў) і бітву краўцоў.

Крыніца: БЕЛТА, "БелБрэндАўдыт"