Да Дня народнага яднання на Бабруйскай «Фабрыцы мастацкіх вырабаў» прайшоў конкурс дзіцячага малюнка «Мая адзіная Беларусь». Конкурс быў накіраваны на развіццё цікавасці дзяцей да гісторыі Беларусі, павагі да традыцый і агульных каштоўнасцей, а таксама на развіццё мастацкай творчасці і пачуцця далучанасці да сваёй краіны. Кожная праца атрымалася ўнікальнай. Юныя ўдзельнікі шчыра перадалі ў сваіх малюнках любоў да роднай краіны, яе прыгажосць і атмасферу яднання!
Дзякуем усім удзельнікам за творчасць, старанне і цудоўныя працы!


