Чарговы вучэбна-метадычны семінар па пытаннях аховы працы, пажарнай і прамысловай бяспекі для арганізацый Упраўлення справамі Прэзідэнта прайшоў на мінулым тыдні на базе Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення.

Мэта мерапрыемства — павышэнне прафесійных, тэарэтычных і практычных навыкаў адказных службовых асоб арганізацый у галіне аховы працы, прамысловай і пажарнай бяспекі.

З прывітальным словам выступіў начальнік упраўлення прыродных комплексаў, прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Крэч. У сваім выступе ён пазнаёміў удзельнікаў з праграмай семінара, а таксама адзначыў, што пытанні захавання жыцця і здароўя грамадзян заўсёды былі і застаюцца прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі.

У працы семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці, а таксама рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» і Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа. У ходзе семінара разгледжаны актуальныя змены ў заканадаўстве аб ахове працы, пажарнай і прамысловай бяспецы, страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Асаблівая ўвага нададзена тыповым парушэнням заканадаўства аб ахове працы. Для замацавання тэарэтычных ведаў запрошаныя спецыялісты арганізацый прынялі ўдзел у практычным занятку па аказанні першай даўмедыцынскай дапамогі.

Таксама быў разгледжаны пытанне інфарматызацыі працоўнага месца спецыяліста па ахове працы ў арганізацыях з выкарыстаннем праграмнага модуля «Аўтаматызаванае працоўнае месца», арганізавана праца выставы сродкаў індывідуальнай абароны, на якой былі прадстаўлены сродкі абароны ад механічных пашкоджанняў, для абароны верхніх дыхальных шляхоў, ад падзення з вышыні.

У завяршэнні семінара быў арганізаваны круглы стол для абмеркавання актуальных пытанняў аховы працы, пажарнай, прамысловай і транспартнай бяспекі, у ходзе якога ўдзельнікі абмяняліся ўражаннямі ад атрыманых ведаў.

Крыніца: Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь