Асноўную ўвагу ў ідэалагічнай працы трэба надаваць людзям. Прычым працаваць з імі лепш твар у твар, а не шляхам рассылання нейкіх інфармацыйных матэрыялаў. На гэта па выніках Рэспубліканскай нарады па актуальных пытаннях выканання палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 12 ад 9 красавіка 2025 года «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы» звярнула ўвагу прадстаўнік Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ружэна Навіцкая.

Ружэна Навіцкая таксама падкрэсліла, што ў ідэалагічнай дзейнасці важна акцэнтаваць увагу на працы з моладдзю.

— Моладзь — гэта тое насельніцтва нашай краіны, за якім будучыня. Менавіта ёй трэба будзе вызначаць будучыню нашай краіны, наколькі яна будзе ўстойлівай, упэўненай, наколькі жыццё ў краіне будзе спакойным і мірным. Але важна рабіць гэтую працу прафесійна. Для гэтага і праводзяцца такія нарады. Вельмі важна і своечасова, што сёньня адбылася гэтая сустрэча. Мы абмеркавалі актуальныя пытанні арганізацыі ідэалагічнай працы на месцах, у арганізацыях. Упэўнена, што па выніках нарады з улікам атрыманай інфармацыі ідэалагічная праца будзе выбудоўвацца яшчэ больш канструктыўна, эфектыўна і з поўнай аддачай, — заявіла яна.

 

Па інфармацыі SB.by

Па інфармацыі SB.by

Больш падрабязнасцяў аб нарадзе тут: БЕЛТА

Крыніца Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь