28 лістапада ў гасцініцы "Прэзідэнт-Гатэль" прайшла выстава-продаж вырабаў фабрык ГПТА "Белмастацпромыслы" (у тым ліку навагодняй прадукцыі), а таксама прадукцыі ўласнай вытворчасці аб'яднання.

Задачамі мерапрыемства было паказаць вытворчыя і мастацкія магчымасці аб'яднання, прадэманстраваць вырабы ўсіх фабрык у адным месцы, каб госці маглі выбраць упадабаныя вырабы і сфармаваць заказ на сувенірную прадукцыю ў 2024 годзе.

Акрамя таго, кожны наведвальнік мог набыць упадабаныя вырабы прама на мерапрыемстве для сябе асабіста або ў падарунак. Вы таксама можаце стаць уладальнікам выдатных вырабаў да Новага года, і не толькі. Набыць іх вы можаце ў нас у каталогу, а таксама ў Мінску:

  • Цэнтральны склад па адрасе вул. Чабатарова, 7
  • Дзяржаўны падарункавы фонду па адрасе вул. Кірава, 18 (гасцініца "Прэзідэнт-Гатэль", 1 паверх).

 

Крыніца: Белмастацпромыслы.