21 жніўня 2025 года ў працоўным калектыве  БУПП «Фабрыка мастацкіх вырабаў» прайшоў Адзіны дзень інфармавання: «АДУКАЦЫЯ І НАВУКА – РУХІЯ СІЛЫ РАЗВІЦЦЯ ГРАМАДСТВА І ДЗЯРЖАВЫ».

Кіраўнік дзяржавы А.Г.Лукашэнка неаднаразова падкрэсліваў, што «чалавечы капітал з'яўляецца для нас самай высокай каштоўнасцю. Бо гэта інвестыцыі ў будучыню », «чалавечы капітал – гэта галоўны рэсурс краіны, на развіццё якога мы заўсёды знойдзем сродкі..

Беларусь з'яўляецца дзяржавай, дзе рэалізуецца прынцып бесперапыннасці адукацыі (адукацыя праз усё жыццё), рэалізуецца і гарантуецца права на бясплатнае атрыманне адукацыі.

Асновай дзяржаўнай падтрымкі адукацыі з'яўляецца сістэма бясплатнай сярэдняй адукацыі і бюджэтныя месцы ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Да іншых мер дзяржаўнай падтрымкі адносяцца стыпендыі за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў, інтэрнаты, якія прадстаўляюцца на час навучання. Шэраг катэгорый навучэнцаў атрымліваюць таксама бясплатнае гарачае харчаванне, бясплатныя падручнікі і дапаможнікі, спецвопратку і абутак на практыцы і стажыроўках.

Асобая ўвага надаецца дзяржаўнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Дзейнічае спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

На сённяшні дзень нацыянальная сістэма адукацыі дазваляе задавальняць патрэбнасць эканомікі ў працоўных рэсурсах. У Рэспубліцы Беларусь створана сістэма стымулявання і прыцягнення ў навуковую сферу адоранай моладзі.

У Беларусі зацверджаны прыярытэтныя напрамкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў краіне
на 2026-2030 гады
.

Гэта лічбавыя тэхналогіі і штучны інтэлект, інавацыйныя тэхналогіі ў прамысловасці, біялагічныя і медыцынскія тэхналогіі, інавацыйныя тэхналогіі ў аграпрамысловым комплексе і харчовай прамысловасці, навуковае і навукова-тэхнічнае забеспячэнне бяспекі чалавека, грамадства і дзяржавы. Адну з ключавых пазіцый у развіцці інавацыйнага прадпрымальніцтва Рэспублікі Беларусь займаюць тэхнапаркі.

У Беларусі  праводзіцца сістэмная праца па развіцці міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Асноўныя намаганні дзяржавы накіраваны на паглыбленне ўзаемадзеяння ў Саюзнай дзяржаве, ЕАЭС, СНД і з краінамі далёкай дугі. Беларускія вучоныя супрацоўнічаюць з калегамі з усяго свету.

«Інвестыцыі ў навуку з'яўляюцца ключавой умовай эканамічнай стабільнасці і заможнасці любой дзяржавы. Мы ў гэтым не выключэнне. Час такі, што без рэальных дасягненняў у навуковай сферы рух наперад немагчымы, – сказаў Прэзідэнт на нарадзе па аналізе дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.