У нядзелю, 26 красавіка, спаўняецца 40 гадоў з моманту аварыі на ЧАЭС.

Помніць памерлых ліквідатараў-чарнобыльцаў і пакланіцца подзвігу нашых землякоў – галоўная мэта і ідэя чарнобыльскага помніка, першага ў нашым горадзе. Ідэя ўстаноўкі належыць гарадской арганізацыі рэспубліканскага аб'яднання «Ветэраны Чарнобыля». Помнік устаноўлены ў скверы Дружбы, недалёка ад скрыжавання вуліц Мінскай і Урыцкага.

У суботу, 25 красавіка, прадстаўнікі працоўнага калектыву Бабруйскай «Фабрыкі мастацкіх вырабаў» прынялі ўдзел у адкрыцці помніка ахвярам і ліквідатарам аварыі на Чарнобыльскай АЭС.