На Фабрыцы мастацкіх вырабаў адбылася сустрэча з старшынёй Ленінскага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» горада Бабруйска Аленай Лісіца. У абмеркаванні таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі актыву маладзёжнага руху «Іскра».
Адной з тэм сустрэчы сталі гісторыя і значэнне Усебеларускага народнага сходу, а таксама маючае адбыцца пасяджэнне УНС. Асобную ўвагу ўдзялілі рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў. У якасці прыкладу разгледзелі праект «Бабёр-пуцяводнік», які ўжо стаў адной з візітных картак горада.
Праект прадугледжвае ўстаноўку каля знакавых гістарычных і культурных аб'ектаў Бабруйска стылізаваных фігур бабра з QR-кодамі. З іх дапамогай жыхары і госці горада могуць перайсці да лічбавага пуцяводніка і інтэрактыўнай карты з інфармацыяй пра славутасці і турыстычныя маршруты.
