"Беларуская жанчына для нас самая прыгожая, самая працавітая, - адзначыў Аляксандр Корбут. - Мы спадзяемся, што Год беларускай жанчыны дапаможа нам не толькі захаваць, але і прымножыць тое багацце, якое ёсць у Беларусі".
У склад ДПВА "Белмастацпромыслы" ўваходзяць некалькі прадпрыемстваў, якія займаюцца як ткацтвам, так і вытворчасцю ільняных вырабаў, у тым ліку выпускам адзення, звярнуў увагу Аляксандр Корбут. "У рамках гэтага мерапрыемства хочам перадаць тую нітку пакаленняў, якую захавалі ДПВА "Белмастацпромыслы", каб не толькі паказаць, што такое беларускі нацыянальны касцюм, але і тое, што ён заўсёды быў, будзе і застанецца. Майстры, якія ёсць на нашых прадпрыемствах, адзіныя, непаўторныя і спрабуюць не толькі адрадзіць старое рамяство, але і надаць яму сучаснасці, каб гэта было цікава нашай моладзі. Гэта і экалагічная прадукцыя, якая выпускаецца з беларускага ільну. Ідзе ручная вышыўка. І заўсёды на нашых жанчынах будзе прыгожа глядзецца наша прадукцыя. Сёння яе таксама можна набыць. У тым ліку мяркуем, што ўся наша калекцыя з'явіцца на прылаўках універмагаў Беларусі", - падзяліўся планамі ён.
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў Наталля Лапцева нагадала, што ў мінулым годзе кіраўніцтва ДПВА "Белмастацпромыслы" Упраўлення справамі Прэзідэнта і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. "Вельмі радыя таму, што працяг гэтага праекта рэалізуецца, па-першае, у Год беларускай жанчыны. Мы будзем глядзець на нацыянальныя жаночыя касцюмы. Мы радыя таму, што сёння можам убачыць, як ствараюцца элементы нацыянальнага касцюма. Мне здаецца, што адчуванне цяпла, прыгажосці кампанентаў нацыянальнага касцюма абавязкова будзе натхняць, будзе дазваляць нашым студэнтам, работнікам, усім гасцям свята адчуць цяпло нашага нацыянальнага жаночага касцюма. Бо калі мы з'яўляемся ў вобразе, касцюм шмат кажа пра нас, пра наш настрой, пра нашу душу", - лічыць яна.
Наталля Лапцева падкрэсліла, што ў мерапрыемстве прымаюць удзел і дыпламаты з замежных краін. "Мы вельмі радыя таму, што сёння на нашым свяце не толькі жанчыны, але і мужчынскае прадстаўніцтва пасольстваў, якія знаходзяцца зараз у нашай краіне. Хутка атрымалі іх згоду на ўдзел у свяце. Лічым, што разуменне тонкасці культуры - гэта наступны крок у паглыбленні супрацоўніцтва", - рэзюмавала рэктар.
Гасцей чакала насычаная і яркая праграма: паказ калекцый жаночага адзення прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад ДПВА "Белмастацпромыслы", творчыя нумары ад студэнтаў БДУЗМ, якія стварылі атмасферу свята і падкрэслілі мастацкае і культурнае значэнне Года беларускай жанчыны. Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства маглі наведаць майстар-класы па народных мастацкіх рамёствах (ткацтва, саломапляценне, роспіс па шклу, разьба па дрэве, ляпка з гліны), а таксама выставу сувенірнай прадукцыі, прысвечаную Году беларускай жанчыны, і ўбачыць створанае рукамі таленавітых майстроў ДПВА "Белмастацпромыслы".