У прадвесні свята работнікі фабрыкі мастацкіх вырабаў наведалі ветэранаў працы і Вялікай Айчыннай вайны, а таксама вязняў канцлагераў. Яны падзякавалі ім за шматгадовую добрасумленную працу, уручылі падарункі, а таксама пажадалі моцнага здароўя і даўгалецця. Акцыя прайшла ў цёплай, душэўнай атмасферы і стала выразам глыбокай падзякі цяперашняга пакалення.