"Мая Жанчына"
Заступніцтва святое Еўфрасінні,
Як ласку Бога, мае гэтая зямля.
Я вызнаю, пад жаўруковай сінню -
Жанчына, Ты гісторыя мая!
Са спеваў даўніх і радкоў прыгожых
Яснее слаўная ткачыха і жняя.
І васількі шапочуць мне ў збожжы:
Жанчына, гэта Беларусь мая!
А ліхалецці несціханым звонам,
Вярэдзяць роздум грозьбамі здаля.
Глядзіць у сэрца Партызанская Мадонна,
Жанчына, памяць векавечная мая!
Само жыццё праменяць Твае вусны,
Я твой ва ўсім, Ты ж болей, чым свая!
Мяне Ты нарадзіла беларусам,
Жанчына Маці, Мама родная мая!
Штодня, як свята і святло ўночы,
Дзе Ты, Радзіма, дом, пяшчота і сям'я,
Цябе мне лёс шчаслівы напрарочыў -
Жанчына Любая, каханая мая!
Віктар Маліноўскі, Бабруйск,
студзень 2026 г..