Паважаныя работнікі арганізацый Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь!
Віншую вас са Святам працы!

Праца кожнага з вас – не проста выкананне бягучых задач і дадзенасць чалавечага жыцця, гэта магутны рэсурс для стварэння трывалай асновы для агульнага дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Любы вялікі поспех пачынаецца з малых, але штодзённых дзеянняў кожнага працаўніка на сваім працоўным месцы. Якасна выкананая праца, граматна складзены дакумент, своечасова прынятае кіраўніцкае рашэнне – усё гэта цэглінкі ў падмурку стабільнасці і росквіту дзяржавы, у якой мы ўсе жывем і працуем. Менавіта ваша адказнасць, высокі прафесіяналізм, адданасць абранай справе і сваёй Айчыне дазваляе нам, не баючыся цяжкасцей, рухацца наперад, дасягаць самых амбіцыйных мэт і дабівацца высокіх вынікаў.
Дзякую кожнага з вас за плённую і самаадданую працу. Дзякуй за тое, што падыходзіце да справы з душой і ўсведамляеце значэнне сваёй ролі.
Ад шчырага сэрца жадаю вам выдатнага святочнага настрою, добрых і яркіх падзей у жыцці. Няхай вашы справы заўсёды складаюцца як мага лепш і прыносяць добрыя плёны. Здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім! Новых прафесійных дасягненняў, міру і росквіту!
Кіраўнік справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Юрый Назараў
Крыніца: Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь