Связаться с нами

Паважаныя работнікі арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь!

Віншую вас са Святам працы!

Асновай матэрыяльнага дабрабыту людзей заўсёды была і застаецца плённая праца. Менавіта яна з'яўляецца рухаючай сілай для развіцця грамадства.

Ад эфектыўнасці працы кожнага з нас складаецца поспех і росквіт дзяржавы.

Арганізацыі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія аб'ядноўваюць каля 25 тысяч працуючых, уяўляюць сабой вялікі калектыў аднадумцаў, галоўнай якасцю якога з'яўляецца добрасумленнае і адказнае стаўленне да сваёй працы.

Сёння ўсе арганізацыі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працуюць стабільна, забяспечваюць вырашэнне дзяржаўных задач, аказваюць шырокі спектр паслуг і выпускаюць вялікі асартымент імпартазамяшчальнай і эксклюзіўнай прадукцыі.

Установы і прадпрыемствы забяспечаны прафесійнымі кадрамі, сучасным тэхналагічным абсталяваннем, рэалізуюць новыя інвестыцыйныя праекты па мадэрнізацыі і стварэнню новых вытворчасцей, прадаўжаюць развівацца і пашыраць сферы дзейнасці.

Усё гэта дзякуючы працы кожнага з вас. Ад усёй душы дзякую ўсім ветэранам і работнікам арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за самаадданую і прадуктыўную працу. Шчыра жадаю вам новых перспектыў і поспехаў у любых справах і пачынаннях.

Няхай уласцівыя вам кампетэнтнасць і працавітасць заўсёды прыносяць станоўчы вынік і вядуць вас многія гады да новых дасягненняў і працвітання.

Дужага вам здароўя, міру і дабрабыту!

Кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Юрый Назараў

Крыніца: Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.