Связаться с нами

Бабруйская фабрыка мастацкіх вырабаў мае вялікі патэнцыял для планамернага росту аб'ёмаў вытворчасці і павышэння эканамічнай эфектыўнасці. Такую думку сёння выказаў Кіраўнік справамі Прэзідэнта Беларусі Юрый Назараў у час наведвання прадпрыемства.

На парадку дня рабочай паездкі Кіраўніка справамі Прэзідэнта ў г. Бабруйск сёння разгляд пытанняў пашырэння відаў дзейнасці і нарошчвання аб'ёмаў вытворчасці як непасрэдна Бабруйскай фабрыкі мастацкіх вырабаў, так і іншых прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб'яднанне "Белмастацпромыслы" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта.

Актуальнай задачай для вытворцаў вырабаў народных мастацкіх рамёстваў на сёння з'яўляецца не толькі захаванне традыцыйных народных промыслаў шляхам вытворчасці адпаведнай прадукцыі - сувеніраў, аксесуараў, прадметаў мастацтва, побыту, адзення, швейных вырабаў, але і забеспячэнне загрузкі вытворчых магутнасцей за кошт развіцця дадатковых відаў дзейнасці.

Так, Бабруйская фабрыка мастацкіх вырабаў нараўне з вытворчасцю прадукцыі народных рамёстваў даволі паспяхова развіла такі напрамак дзейнасці, як металаапрацоўка. З 2007 года на прадпрыемстве адкрыты новы від вытворчасці - мастацкае каванне. Асартымент вырабаў папоўніўся рознымі кованымі вырабамі: рашоткамі, агароджамі, дзвярнымі брылямі, кветачніцамі, мэбляй з элементамі кавання, дэкаратыўнымі вырабамі з металу і інш.

Спецыялісты фабрыкі выпускаюць як традыцыйныя вырабы з металу, так і эксклюзіўныя па спецыяльных заказах. Работы майстроў Бабруйскай фабрыкі мастацкіх вырабаў упрыгожваюць шматлікія знакавыя аб'екты ў рэспубліцы.

Рукамі майстроў менавіта гэтай фабрыкі таксама выраблены вымпелы "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны", якімі ўзнагароджаны 36 гарадоў і населеных пунктаў Беларусі.

У цяперашні час разглядаецца пытанне аб далейшым пашырэнні відаў дзейнасці прадпрыемства. У прыватнасці, прапрацоўваюцца магчымасці арганізацыі дрэваапрацоўчай вытворчасці, арыентаванай на выпуск запатрабаванай прадукцыі глыбокай перапрацоўкі з высокім дабаўленым коштам.

Як адзначыў Юрый Назараў, рэгіён мае добрую сыравінную базу для дрэваапрацоўкі, транспартную інфраструктуру і прафесійныя кадры. Маюцца і неабходныя вытворчыя пляцоўкі, на якіх можна арганізаваць работу.Для Бабруйскай фабрыкі мастацкіх вырабаў, а таксама для іншых прадпрыемстваў ДВГА "Белмастацпромыслы" новыя напрамкі дзейнасці - гэта крок наперад. Неабходна развівацца ў тых сферах эканомікі, якія забяспечаць стабільную загрузку вытворчасці і будуць эфектыўныя як у бягучай, так і аддаленай перспектыве.

Рэспубліканскае Бабруйскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства "Фабрыка мастацкіх вырабаў" спецыялізуецца на вытворчасці гатовых тэкстыльных вырабаў, вязанай і трыкатажнай прадукцыі, вырабаў з дроту і гатовых металічных вырабаў.

У першым квартале бягучага года прадпрыемствам забяспечаны тэмп росту аб'ёмаў вытворчасці 126,5%. Амаль на 28% павялічана заработная плата работнікаў. Іх на фабрыцы працуе каля 120 чалавек.

Крыніца: Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.