Связаться с нами

5 лістапада БУВП "Фабрыка мастацкіх вырабаў" прыняла ўдзел у ХII Міжнародным інвестыцыйным форуме "Млын поспеху".

Інвестыцыйны форум праводзіцца штогод з мэтай прэзентацыі інвестыцыйных магчымасцей Магілёўскай вобласці. У рамках гэтага мерапрыемства дасягаюцца пагадненні па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, заключаюцца ўзаемавыгадныя кантракты.

У 2021 годзе ў форуме прынялі ўдзел каля 60 дэлегатаў з Расіі, Таджыкістана, Казахстана, Турцыі, Пакістана, Індыі і Бразіліі.

Удзельнікі форуму - прадстаўнікі дыпламатычных арганізацый, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, замежных афіцыйных і дзелавых колаў, банкаў, БелГПП, свабодных эканамічных зон, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый.

Бабруйскае Унітарнае Вытворчае Прадпрыемства "Фабрыка мастацкіх вырабаў" - правяла прэзентацыю тэматычнай выставы. На выставе быў прадстаўлены шырокі асартымент сувенірных вырабаў: ільняныя вырабы, сталовыя і чайныя камплекты, кашулі, керамічныя вырабы, слуцкія паясы, саламяныя вырабы і г.д., а таксама каталогі прадпрыемства - тэкстыльных і металічных вырабаў.

Удзел у мерапрыемстве дазволіў прэзентаваць работу прадпрыемства як партнёра прамысловага сектара Магілёўскай вобласці ў сферы лёгкай прамысловасці.

Прэзентацыя выстаўкі адбылася ў рамках выставачнага сектара прадпрыемства "БУВП "Фабрыка мастацкіх вырабаў"", удзельнікі і наведвальнікі Форума маглі падысці і разгледзець працу "Фабрыкі мастацкіх вырабаў" г. Бабруйска.

Запрашаем за пакупкамі ў нашы крамы размешчаныя ў г. Бабруйск!!!

Адрасы магазінаў: г. Бабруйск, вул. М.Горкага, д.41,
                           г. Бабруйск, вул. Гогаля, д.44а

Таксама прапануем наведаць наш інтэрнэт крама и Instagram.