17 верасня моладзевы актыў і генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворча-гандлёвага аб’яднання «Белхудожпромыслы» Корбут Аляксандр Мікалаевіч прынялі ўдзел у ўрачыстым ускладанні кветак у гонар Дня народнага адзінства. Мерапрыемства адбылося каля помніка Стэла «Мінск — горад-герой», стаўшы сімвалам павагі да гістарычнай памяці і імкнення да нацыянальнага адзінства.

Дзень народнага адзінства адзначаецца ў Беларусі штогод 17 верасня. Ён устаноўлены ў памяць пра падзеі 1939 года, калі Заходняя Беларусь была ўз’яднана з БССР. Гэты дзень стаў важным этапам у фарміраванні адзінай беларускай дзяржавы і сімвалізуе пераемнасць пакаленняў, павагу да гістарычнага шляху і імкненне да згуртаванасці грамадства.

 

 

 

 

 

 

Пасля цырымоніі моладзевы актыў ГПТА “Белхудожпромыслы” наведаў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, размешчаны побач са Стэлай. Удзельнікі пазнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай гераізму беларускага народа ў гады вайны, даведаліся больш пра лёсы абаронцаў Айчыны і ўбачылі ўнікальныя артэфакты ваеннага часу.

 

Крыніца: ГПТА "Белхудожпромыслы"

Фота: БУПП "Фабрыка мастацкіх вырабаў"