У фірмовай краме "Беларускі сувенір" пры Бабруйскай "Фабрыцы мастацкіх вырабаў" прадстаўлена новая калекцыя сукенак з натуральнага лёну. Таксама ў асартыменце магазіна прысутнічаюць кашулі, блузы, спадніцы і аксесуары, выкананыя ў традыцыйным беларускім стылі з сучаснымі элементамі дызайну.
Ільняныя тканіны адрозніваюцца трываласцю, камфортам і ідэальна падыходзяць для летняга сезона. Кожная рэч упрыгожана аўтарскай вышыўкай і этнічнымі арнаментамі, што робіць яе ўнікальным вырабам.
Крама «Беларускі сувенір» запрашае ўсіх знатакоў натуральных матэрыялаў і нацыянальнага каларыту ацаніць навінкі. Спяшайцеся! Ільняное адзенне карыстаецца высокім попытам!
Адрас крамы: г. Бабруйск, вул. Гогаля, д.44а.